Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2017-12
«Захад-2017» — сумеснае стратэгічнае вучэньне Ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі, якое прайшло 14—20 верасьня 2017 году. У Беларусі задзейнічалі 6 палігонаў — «Асіповіцкі», «Барысаўскі», «Лепельскі» і «Лосьвіда», 2 палігоны Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі ў Берасьцейскай вобласьці «Даманаўскі» (Івацэвіцкі раён) і «Ружанскі», а таксама 2 мясцовасьці ў Віцебскай вобласьці ў ваколіцах вёскі Дрэтунь (Полацкі раён) і Глыбокага. У Расеі выкарысталі 3 палігоны: «Лускі» (Ленінградзкая вобласьць), «Стругі Красныя» (Пскоўская вобласьць) і «Праўдзінскі» (Калінінградзкая вобласьць). У вучэньні ўдзельнічала каля 12 700 вайскоўцаў, зь іх каля 10 200 задзейнічалі ў Беларусі: ад Беларусі — звыш 7000, ад Расеі — каля 3000.
(артыкул цалкам…)