Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2017-07
Асьвета ў Беларусі — навучаньне і выхаваньне ў Беларусі ў зацікаўленасьцях навучэнцаў, накіраваныя на засваеньне імі ведаў, уменьняў і навыкаў. Асноўная адукацыя ўлучае ў сябе 6 узроўняў: дашкольны, агульны сярэдні, прафэсійна-тэхнічны, сярэдні спэцыяльны, вышэйшы і пасьляўнівэрсытэцкі. Дадатковая асьвета падзяляецца на 2 віды: для дзяцей і моладзі і для дарослых. Спэцыяльнае навучаньне прызначаецца для людзей з душэўнымі і цялеснымі парушэньнямі зь іх улікам і для іх выпраўленьня і ажыцьцяўляецца на дашкольным і агульным сярэднім узроўнях. На 2016 год 99,7% насельніцтва Беларусі старэй за 18 гадоў былі пісьменнымі. У больш як 8000 установаў асьветы налічвалася звыш за 3 млн навучэнцаў (1/3 насельніцтва) і каля 430 000 выкладнікаў, выхавальнікаў і настаўнікаў.
(артыкул цалкам…)