Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-10
Гісторыя пошты і паштовых марак Эстоніі — падзяляецца на пэрыяды, што адпавядаюць паштовым сыстэмам дзяржаваў, у складзе якіх знаходзілася тэрыторыя сучаснай Эстоніі (Швэцыя, Расейская імпэрыя, СССР), пэрыяд незалежнасьці Эстоніі (1918—1940) і сучаснай Эстонскай Рэспублікі (з 1991).
Першая эстонская паштовая марка была выпушчаная неўзабаве па атрыманьні незалежнасьці, у лістападзе 1918 году. 10 красавіка 1991 году распачало працу дзяржаўнае прадпрыемства «Eesti Post», якое зьяўляецца чальцом Сусьветнага паштовага зьвязу і займаецца выпускам марак сучаснай Эстонскай Рэспублікі. Першы выпуск зь дзевяці паштовых марак сучаснай Эстоніі выйшаў у абарачэньне 1 кастрычніка 1991 году.
(артыкул цалкам…)