Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-01
Францішак Бэнэдыкт Багушэвіч (21 сакавіка 1840 — 28 красавіка 1900) — беларускі паэт, адзін з інсургентаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе клясык; псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Літаратурная творчасьць і грамадзкая дзейнасьць Францішка Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў. Яго ідэйная спадчына зьявілася фундамэнтам ідэалёгіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагодзьдзя.
(артыкул цалкам…)