«Грунвальдзкая бітва». Ян Матэйка (1878)
«Грунвальдзкая бітва». Ян Матэйка (1878)

Грунвальдзкая бітва — вызначальная бітва Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, якая адбылася 15 ліпеня 1410 году паміж саюзным літоўска-польскім і тэўтонскім войскамі. Саюз Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага здабыў вызначальную перамогу над войскам Тэўтонскага ордэну. Большасьць крыжацкіх рыцараў была забітая або ўзятая ў палон.

Грунвальдзкая бітва была адной з найбуйнейшых бітваў Сярэднявечнай Эўропы і разьвеяла ўяўленьні пра нязломнасьць і непераможнасьць Тэўтонскага Ордэну. Разгром крыжакоў пераразьмеркаваў балянс сілаў ва Ўсходняй Эўропе і зазначыў узыход хаўрусу ВКЛ і Польшчы да ўзроўню дамінуючай палітычна-вайсковай фармацыі ў рэгіёне.
(артыкул цалкам…)