Курапаты — лясны масіў на ўскрайку Менску, дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937—1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: да 7 тысячаў чалавек, ня менш за 30 тысячаў чалавек, да 100 тысячаў чалавек, ад 102 да 250 тысячаў чалавек, 250 тысячаў чалавек і болей.

З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў. Маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі і зьяўляюцца найбольш вядомым сярод прынамсі васьмі месцаў масавых расстрэлаў, якія ажыцьцяўляў НКВД на тэрыторыі Менску.
(артыкул цалкам…)