Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2010-03
Фрыдрых Шылер — нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага напрамку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусьветнае літаратуры як палымяны абаронца чалавечае асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцьця (1788—1805) Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфґанґам Ґётэ, зь якім ён абмяркоўваў пытаньні па эстэтыцы і натхняў Ґётэ на заканчэньне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты пэрыяд сяброўства двух паэтаў і іхнае літаратуразнаўчае палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай ваймарскі клясыцызм.
У 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры» быў выдадзены найбуйнейшы збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. Выданьне зьмяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балядаў, трагедыю «Падступства і каханьне», драматычную паэму «Дон Карлас, інфант гішпанскі», псыхалягічную трагедыю «Марыя Сьцюарт» і драму «Вільгэльм Тэль».
(артыкул цалкам…)