Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2009-12
Бортніцтва — старадаўні лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на разьвядзеньні й утрыманьні лясных пчолаў-баровак — у штучных дуплах — борцях. Разьвілося зь дзікага пчалярства, калі чалавек выпадкова (зьбіральніцтва), а пазьней сьвядома (паляваньне за мёдам) знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэваў, зьнішчаў вагнём пчолаў і забіраў мёд.
Як самастойны від ляснога промыслу бортніцтва прайшло 3 этапы разьвіцьця:
- ахова й догляд дзікіх пчолаў у знойдзеных дуплах
- сьвядомае ўтрыманьне заселенага рою ў прыстасаваных пад борці натуральных дуплах
- разьвядзеньне і ўтрыманьне рою ў адмыслова зробленых борцях.