Шаблён:Блёк справа ў тэксьце/Дакумэнтацыя
Гэта падстаронка дакумэнтацыі для Шаблён:Блёк справа ў тэксьце (націсьніце, каб праглядзець шаблён). Яна зьмяшчае зьвесткі пра выкарыстаньне, катэгорыі й іншы зьмест, не датычны непасрэдна старонкі шаблёну. |
Шаблён для разьмяшчэньня пэўнага зьместу з правага боку ў тэксьце. Звычайна можна абысьціся стандартнымі сродкамі, але ў пэўных выпадках яны не спрацоўваюць. Напрыклад, пры наяўнасьці з правага боку артыкула шаблёну-карткі або выявы, новы блёк будзе разьмешчаны толькі пад імі. З дапамогай гэтага шаблёну можна разьмясьціць тэкст з правага боку на адным узроўні з карткай.
Выкарыстаньне
рэдагаваць{{Блёк справа ў тэксьце|зьмест}}
Прыклад
рэдагавацьКартка Тэкст артыкула... {{Блёк справа ў тэксьце|[[Файл:Catholic church of Franciscan 2, Ashmiany.jpg|міні|150пкс|Шаблён францішканцаў у Ашмянах]]}} Працяг тэксту артыкула...
Выглядаць у тэксьце артыкула гэта будзе наступным чынам:
Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне назвы места. Паводле адных дасьледнікаў, тапонім ўтварыўся ад летувіскага слова Ašmenys, што значыць «вастрыё» або ад летувіскага «akmenas» — камень, згодна з другімі — ён мае фіна-вугорскае паходжаньне і перакладаецца на беларускаю мову як «мядзьведзь». Існуе і іншае тлумачэньне: у крыжацкіх летапісах захавалася слова «asschemynne» — места з драўлянымі пабудовамі.
У хроніках тэўтонскіх рыцараў згадваюцца як Aschemynne, на мапе Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613) значацца як Oßmiana. Гістарычны герб Ашмяняў — срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі. У правай — рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё. Атрыманы 22 траўня 1792 г. У 1740 годзе паводле інвэнтару Ашмянскага староства, месту належалі 50 валокаў зямлі, існаваў Рынкавы пляц (10 мяшчанскіх будынкаў, шляхецкая карчма і двор, касьцёл і кляштар дамініканаў, парафіяльны касьцёл з плябаніяй і шпіталем), вуліцы Гальшанская (13 будынкаў), Папярэчная (4 будынкі ішляхецкі двор), Віленская (10 будынкаў), Сьв. Духа (4 будынкі), Жупранская (25 будынкаў), млын на рацэ Ашмянка. 22 траўня 1792 Ашмяны атрымалі прывілей на вольнасьць мяшчанаў ад гродзкага, земскага і дворнага прысуду з правам мець свой магістрат і суд пад кіраўніцтвам бурмістраў і лаўнікаў, а таксама герб «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай - рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё».
Заўвага
рэдагавацьКалі парамэтар шаблёну ўтрымлівае знак роўнасьці (=), яго трэба замяніць шаблёнам {{=}}, або задаць назву парамэтра яўным чынам (праз 1=):
{{Блёк справа ў тэксьце|1=[[Файл:Catholic church of Franciscan 2, Ashmiany.jpg|міні|150пкс|Шаблён францішканцаў у Ашмянах]]}}