Чэскі народны банк
Чэскі народны банк — цэнтральны банк Чэхіі, утвораны 1 студзеня 1993 году, адначасова з уводам у абарот чэскай кроны ў выніку распаду Чэхаславаччыны.
Чэскі народны банк | |
чэск. Česká národní banka | |
Будынак Нацыянальнага банку Чэхіі ў Празе | |
Абрэвіятура | ЧНБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1993 (31 год таму) |
Тып | цэнтральны банк |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | Прага |
Каардынаты | 50°05′13″ пн. ш. 14°25′42″ у. д. / 50.08694° пн. ш. 14.42833° у. д.Каардынаты: 50°05′13″ пн. ш. 14°25′42″ у. д. / 50.08694° пн. ш. 14.42833° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Чэхія |
Афіцыйныя мовы | чэская |
Старшыня | Алеш Міхл |
Сайт | cnb.cz |
Зьяўляецца пераемнікам Нацыянальнага банку Чэхаславаччыны. У задачы банку ўваходзіць:
- Усталяваньне адсоткавых і дысконтных ставак па сваіх апэрацыях.
- Распрацоўка палітыкі сваіх апэрацыяў на крэдытным і адкрытым рынках.
- Усталяваньне рэзэрвовых патрабаваньняў да крэдытных інстытутаў.