Чырвоны сьнег
Чырво́ны сьнег, таксама ружовы, кавуновы ці крывавы — прыродная зьява, бачная высока ў горах і ў прыпалярных абласьцёх Зямлі. Незвычайная брусьнелая ці ружовая афарбоўка сьнегу абумоўленая масавым размнажэньнем аднаго зь відаў водарасьці хламідаманады (Chlamydomonas nivalis). У адрозьненьне ад большасьці цеплалюбных водарасьцяў, гэтая хламідаманада крыяфільная (аддае перавагу нізкім тэмпэратурам) і ў халоднай вадзе інтэнсіўна размнажаецца.
У дадатак да зялёнага пігмэнта хлярафілу вузы гэтай водарасьці зьмяшчаюць другасны чырвоны каратыноід астаксантын. У спрыяльных умовах з-за вялікай колькасьці водарасьцяў сьнег афарбоўваецца ў іхні колер.
Літаратура
рэдагаваць- Красный снег // Корзинка — Кукунор. — М.: Советская энциклопедия, 1953. — Т. 23. — С. 278. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.]).
- Armstrong, W. P. Watermelon Snow: A Strange Phenomenon Caused by Algal Cells of The Chlorophyta // Wayne’s Word Noteworthy Plant For Aug 1998. — 1999.