Чырвоны прамень (газэта)
чашніцкая раённая газэта
Чырвоны прамень — раённая газэта Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Заснавальнікі газэты: Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт і Чашніцкі раённы Савет дэпутатаў.
Чырвоны прамень | |
Тып | 2 разы на тыдзень |
---|---|
Заснавальнік | Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт Чашніцкі раённы Савет дэпутатаў |
Галоўны рэдактар | Міхась Дзеравяга |
Заснаваная | 3 сьнежня 1930 (93 гады таму) |
Палітыка | Урадавая |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Штаб-кватэра | Чашнікі, вуліца Касманаўтаў, 19 |
Наклад | 5342 |
Афіцыйны сайт | chashnikinews.by |
Супрацоўнікі газэты на старонках выданьня адлюстроўваюць актуальныя падзеі Чашніцкага раёну, навіны, якія хвалюць жыхароў раёну, і якімі напоўнена іх паўсядзённае жыцьцё.
Гісторыя
рэдагавацьГазэта была створана ў верасьні 1930 года. Яе першы нумар выйшаў 3 сьнежня 1930 году пад назвай «За калектывізацыю». Затым яна стала называцца «Шлях сацыялізму», пазьней яе перайменавалі ў «Сцяг сацыялізму». У 1965 годзе газэце была дадзеная новая назва «Чырвоны прамень», якую яна носіць і зараз[1].
Рэдактары
рэдагаваць- С. Колас
- І. Касьцюковіч
- А. Картузаў
- А. Манькоў
- В. Кальцоў
- Л. Бегунова
- Міхась Дзеравяга
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Мурашкина, В. Достоверно и нескучно / В. Мурашкина // Народнае слова. — 2011. — 12 мая. — С. 7.
- Средства массовой информации // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. — Витебск : Витебская областная типография, 2004. — С. 20.
- Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / рэд. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. — 24 с.