Чырвоная ратуша
Чырвоная ратуша (па-нямецку: Rotes Rathaus), Бэрлінская ратуша — гістарычны будынак у самым цэнтры Бэрліну, названы з-за фасаду з чырвонай цэглы. Пабудавана ў 1861—1869 гадох у стылі паўрэнэсансу, паўготыкі паводле праекту архітэктара Вэзэмана. Вышыня чатырохвугольнай вежы ратушы — 74 мэтры.
Падчас Другой сусьветнай вайны будынак быў разбураны; адноўлены ў 1951—1958 гадох са зьмяненьнямі ў інтэр’еры. На першым паверсе знаходзяцца гербавая й калённыя залі, якія выконваюць прадстаўнічыя функцыі.
Пасьля аднаўленьня ў Чырвонай ратушы разьмяшчаўся магістрат Усходняга Бэрліну; з 1 кастрычніка 1991 году тут знаходзіцца рэзыдэнцыя ўраду (Сэнату) аб’яднанай зямлі Бэрлін. Тут жа месьціцца працоўнае месца бургамістру гораду.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|