Чырвоная Зорка (прадпрыемства)
«Чырво́ная Зо́рка» — папяровая фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1886 року ў Чашніках (Віцебская вобласьць).
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1886 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Віцебская вобласьць |
Адрас | Чашнікі, вул. Гагарына, 20 |
Ключавыя фігуры | Дырэктар Аляксандар Сьвіловіч |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | папера, кардон |
Матчына кампанія | Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат (Гомельская вобласьць) |
Філія ААТ «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат», уваходзіць у холдынг «Беларускія шпалеры»[1].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1886 року памешчык Валатковіч адкрыў у Чашніках кардонную фабрыку «Скіна», якая мела дзьве тэчкавыя машыны. Да развалу Расейскай імпэрыі былі ўсталяваныя яшчэ тры папераробныя машыны. Пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў фабрыка была зруйнаваная. У 1918 року рэшткі абсталяваньня перададзеныя дзяржаве і пачалося аднаўленьне фабрыкі. У 1923 року прысвоенае званьне «Чырвоная Зорка».
У вайну зь Нямеччынай фабрыка зноў зьнішчаная. У 1944 пачалося аднаўленьне, і ў 1945 выйшла першая папяровая прадукцыя. У 1950 дзейнічалі 3 папераробныя машыны, магутнасьць дасягнула 7000 тон прадукцыі ў год.
У 1959 року пачалася мадэрнізацыя фабрыкі. У 1970-я ўведзеныя ў лад дзьве новыя папераробныя машыны.
30 сьнежня 1993 фабрыка пераўтвораная ў ААТ «Чырвоная Зорка» (з 20 жніўня 1999 — ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“»). У 1993 адкрыты цэх па вытворчасьці водараспушчальных фарбаў. 27 сьнежня 2011 року прадпрыемства далучылі да ААТ «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат».
Прадукцыя
рэдагаваць- Папера і кардон — 30 000 тон/год
- Гофракардон — 36 млк м²/год
- Гофраскрыня — 4 млн шт/год
- Фарба водна-дыспэрсійная на акрылавай аснове — 7 тыс. тон/год
- Папяровыя мяхі — 4 млн шт/год[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Елена Сыс. (30 верасьня 2016) Бумажная фабрика «Красная звезда» в Чашниках вошла в холдинг «Белорусские обои» (рас.) Экономика. Витебские вести. Праверана 4 студзеня 2019 г.
- ^ Добро пожаловать на сайт Бумажная фабрика «Красная звезда» ОАО «Светлогорский ЦКК»! (рас.). ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“». Праверана 4 студзеня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.) (анг.)
- Інфармацыя (рас.) на бачыне Беллеспраму