Чорны Бор (мэтэарыт)

Чорны Бормэтэарыт агульнай вагай каля 6 000 грамаў, выпаў у выглядзе каменнага касьмічнага цела. Прыналежыць да тыпу каменных мэтэарытаў. Час падзеньня 5 чэрвеня 1965 году.

Чорны Бор (мэтэарыт)
Месца знаходкі альбо падзеньня: Магілёўская вобласьць, Быхаўскі раён
Час выяўленьня 5 чэрвеня 1965 год
Маса, кг каля 6
Месца захаваньня Асноўная частка ў Камітэце па мэтэарытах АН Расеі, малы аскепак у Магілёўскім краязнаўчым музэі

Гісторыя знаходкі

рэдагаваць

Апісаньне падзеньня мэтэарыта было зроблена відавочцам Паўлам Сямёнавым. Апісаньне зводзіцца да гэтага:

Бакавым зрокам спадар Сямёнаў заўважыў, што нешта ляціць. Гэтае "нябеснае цела" пранеслася над галовам у мэтрах 50 ад назіральніка, ўрэзалася ў хвою, зьсекла галіну і звалілася на зямлю. Пазьней назіральнік выцягнуў мэтэарыт, які анічым не адрозьніваўся ад звычайнага каменя. Гэты кавалак важыў каля 4 кг.
Другі кавалак заўважыла жонка сп. Сямёнава, якая пасула як нешта ўдарылася ў дуба й адскочыла ад яго на зямлю. Пазьней яна знайшла гэты кавалак, які важыў каля 2 кг.

Усе аскепкі мэтэарыта былі пакрытыя чорнай карой плаўленьня.

Невялікія аскепкі каменя агульнай вагай каля 400 гр спачатку патрапілі ў Магілёўскі краязнаўчы музэй, а потым іх перавезьлі ў Маскву ў склад мэтэаралягічнай калекцыі СССР. Там каменны мэтэарыт з-пад Быхава атрымаў назву Чорны Бор.

Сёньня аскепкі вагай 331 гр, 3,5 гр і 2 гр захоўваюцца ў Камітэце па мэтэарытах АН Расеі. Аскепак вагай 13,2 гр захоўваецца ў Магілёўскім краязнаўчым музэі.