Чорная біжутэрыя
Чорная біжутэрыя (па-польску: Czarna biżuteria) — біжутэрыя ў чорнага колеру, якая на землях былой Рэчы Паспалітай мела сымбалічны характар, які ня мае ні ў водным іншым краі. Напярэдадні выбуху паўстаньня 1863—1864 гадоў насілася як патрыятычная біжутэрыя. Пасьля паразы паўстаньня была выразам нацыянальнай жалобы. Захоўвала такое значэньне і выкарыстоўвалася ў розных формах да сучасных часоў. Выкарыстоўвалася адначасова як ўпрыгожаньне адзежы, як выраз патрыятызму і як сродак нацыянальнага паразуменьня[1].
Біжутэрыя з 1861—1862 год, якая напрыклад цяпер захоўваецца ў польскім Музэі Цыстэрсаў ў Ваньхоцку (крыжыкі, пярсьцёнкі, брошкі, спражкі, запанкі), выконвалася з танных матэр’ялаў (арыгіналы з каштоўных мэталяў, часта перадаваліся на патрэбы паўстанцаў), як напрыклад патынізаванага на чорна (аксыдаванага) жалеза, волаву, пляцёнак з чалавечых ці конскіх валасоў, дрэва. На ёй былі знакі, што сымбалізавалі вернасьць Польшчы і ВКЛ: Арол і Пагоня, надпіс „Богу і Айчыне”[2]. Звычайна насілі крыжыкі з чугуну рознай велічыні, з датамі адбыўшыхся маніфэстацыяў[3][4][5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Aniela Zinkiewicz-Ryndziewicz, Zygmunt Ryndziewicz: Biżuteria patriotyczna w zbiorach Muzeum Cystersów w Wąchocku, Polski Jubiler 3 (14)
- ^ Biżuteria żałobna z powstania styczniowego, NID > Regiony > Wielkopolskie > Aktualności w regionie [on-line]. Narodowy Instytut Dziedzictwa, 2013-02-14
- ^ Wiktor Krzysztof Cygan, Wiesław Jan Wysocki: W służbie Bogu i Ojczyźnie ( I strona – ryngraf wrêczony Józefowi Pi³sudskiemu przez oficerów 1 Brygady Legionów w 1916 r.). Mińsk Mazowiecki - Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Zbroja”, Muzeum Historii Polskiego Ruchu Ludowego, O Muzeum Ziemi Miñskiej, 2012. ISBN 978-83-63164-16-4.
- ^ Jerzy Zdrada: Biżuteria patriotyczna, Muzeum Historii Polski, 2013-02-25
- ^ P. Bezak: Galeria Jednego Obiektu – biżuteria patriotyczna doby powstania styczniowego. W: Сайт Muzeum Więzienia Pawiak [on-line]. Muzeum Niepodległości.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- 1863 адценні чорнага, або Што такое «жалобная біжутэрыя»?, Белсат, 2019.11.18