Чон Сон-Р’ён

паўднёвакарэйскі футбаліст

Чон Сон-Р’ён (па-карэйску: 정성룡; нарадзіўся 4 студзеня 1985 году, Чэджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, брамнік японскага клюбу «Кавасакі Франтале» і былы брамнік нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі.

Чон Сон-Р’ён
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1985(1985-01-04)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 186 см
Вага 84 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Кавасакі Франтале
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2008
2008—2011
2011—2016
2016—
Пхохан Стылерз
Сонам
Сувон Блюўінгс
Кавасакі Франтале
1 (0)
49 (0)
153 (0)
241 (0)
Зборныя
2008—2016 Рэспубліка Карэя 67 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 верасьня 2016.

Кар’ера

рэдагаваць

Кар’еру пачаў у клюбе «Пхохан Стылерз». Потым выступаў за клюб «Сонам». У 2011—2015 гадах зьяўляўся брамнікам каманды «Сувон Блюўінгс». 24 сьнежня 2015 году было абвешчана, што Р’ён далучыцца да клюбу найвышэйшага дывізіёну Японіі «Кавасакі Франтале», фактычна прыбыўшы ў клюб 2 лютага 2016 году[4]. Не зважаючы на тое, што кантракт быў падпісаны на год, дэталі дамовы засталіся нераскрытымі[5]. Карэйскі галкіпэр дэбютаваў у новым клюбе, адгуляўшы увесь матч і захаваўшы сваю браму некранутай. У выніку «Кавасакі Франтале» атрымаў мінімальную перамогу «Хірасімай Санфрэчэ»[6]. У наступным матчы супраць «Сёнан Бэлмарэ» 5 сакавіка 2016 году ён забіў уласны гол, а матчы скончыўся зь лікам 4:4[7]. З моманту далучэньня да клюбу Р’ён хутка стаў першым брамнікам каманды[8].

У нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі дэбютаваў 30 студзеня 2008 году ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Пхохан Стылерз»:

«Сонам»:

«Кавасакі Франтале»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць