Чвэрцькопка
Чвэрцькопка — срэбраная манэта, першы паўталер ВКЛ, роўная чвэрці капы, ці ½ паўкопкі. Манэта выбівалася за Жыгімонтам ІІ Аўгустам у 1564 годзе на Віленскай мынцы. На сёньняшні дзень вядомы адзін асобнік манэты.
Авэрс: манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15 — 64, долу адзнака наміналу XV (грошаў), зьверху — вялікакняжацкая карона.
Рэвэрс: геральдычны шчыт падобны да ангельскага з гербамі Польшчы (Арол), ВКЛ (Пагоня), Кіеўскага княства (арханёл Міхаіл), Жмудзі (Мядзьведзь), Валыні (крыж). Пасярэдзіне — малы ангельскі шчыт з гербам роду Сфорцаў (зьмяя).
Літаратура
рэдагаваць- Дзьміры Гулецкі «Манэты беларускай даўніны», Мінск, «Беларусь», 2007 с. 132—134
- Даведнік «Манэты Беларусі да 1707 года», Мінск, выд. Логвінаў, 2007
- E. Ivanauskas, R. Douchis «Coins of Lithuania 1386—1707», Вільня-Калумбія, 1999