Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму

Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму (па-славацку: Štrnásť bodov slovenského národného socializmu) — палітычная праграма радыкальнага крыла Глінкавай славацкай народнай партыі, агалошаная Войцехам Тукам на паседжаньні Глінкавай гвардыі ў Трэнчынскіх Цепліцах.

Палітычная праграма
Чатырнаццаць пунктаў славацкага нацыянал-сацыялізму
Štrnásť bodov slovenského národného socializmu
Заканадаўчы орган
Прыняцьце 21 студзеня 1941 (83 гады таму)
Уступ у сілу 21 студзеня 1941
Першая публікацыя Tuka, VojtechNáš gardistický program // Gardista. — Bratislava: 23.1.1941. — № 18.
Поўны тэкст у Вікікрыніцах? .

Складаньне

рэдагаваць

Адразу пасьля перамоваў у Зальцбургу радыкалы пачалі кампанію па ўкараненьні ідэалёгіі й мэтадаў нацыянал-сацыялізму ў грамадзкім жыцьці Славаччыны. Войцех Тука сьцьвярджаў, што ў выніку перамоваў у Зальцбургу для Славаччыны пачалася новая, блажэнная эра. Новая сыстэма павінная была характарызавацца працай, дысцыплінай, бясстрашнасьцю й бескарысьлівасьцю. 21 студзеня 1941 году Войцех Тука агалосіў 14 пунктаў праграмы славацкага нацыянал-сацыялізму. Праграма была складзеная Войцехам Тукам[1] і бэратэрам са службы прапаганды Эндрасам[2] паводле нямецкае мадэлі.

У праграме высоўваюцца патрабаваньні рэформы Славацкага сойму, паводле якое, некаторыя функцыі парлямэнту павінныя перайсьці ўраду. Таксама патрабуецца адміністрацыйная рэформа, якая мусіць спрасьціць кіраваньне. Праграма выступае за падтрымку сельскае гаспадаркі, фактычна спыненьне ўрбанізацыі, каб «не цягнуліся тысячы й тысячы ў месты» (па-славацку: Chceme, aby roľník zostal roľníkom a aby netiahli každý rok tisíce a tisíce do miest.). У праграме таксама гаворыцца пра падтрымку прадпрымальніцтва, аднак адмаўляецца прынцып канкурэнцыі. Праца ж аб’яўляецца найвышэйшай каштоўнасьцю, гэтаксама гаворыцца пра грамадзянскі абавязак працаваць на карысьць нацыі. Агалошваецца ўсеагульная даступнасьць да дасягненьняў у культуры і гэтак далей незалежна ад матэрыяльнага становішча. Царква мусіць мець дзяржаўную падтрымку. Апошнім пунктам зьяўляецца разьвязаньне жыдоўскага пытаньня.

  1. ^ Adam Šumichrast. Transformácia či zánik? Vývoj odborov v Slovenskom štáte (1939–1945) v kontexte vybraných európskych diktatúr  (славацк.). — 2018. — С. 98.
  2. ^ Zuzana DZIMKOVÁ. Slovenský štát a jeho ideológia  (славацк.). — С. 125.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць