Чартарны рэйс
Ча́ртарны рэйс — авіярэйс, які выконваецца авіякампаніяй па замове (часьцей за ўсё турапэратара) і ня мае ўласнага раскладу.
Чартарныя рэйсы, у адрозьненьне ад рэгулярных рэйсаў, якія арганізуюцца авіякампаніямі, часьцей за ўсё ладзяцца толькі ў высокі сэзон на масавыя кірункі ці ў выпадку, калі на пэўны курорт ці іншы пункт не лятаюць рэгулярныя рэйсы ці іх недастаткова праз высокі попыт на гэтыя кірункі. У першую чаргу права на вылет маюць рэгулярныя авіярэйсы, таму дастаткова часта чартары затрымліваюцца ці зьмяняюць час выляту. Звычайна чартарамі лятаюць турысцкія групы, якія атрымоўваюць квіток разам з турпуцёўкай. У чартарах няма дзяленьня на клясы (эканом, бізнэс, першы) і пры невыкарыстаньні квітка па любой з прычынаў грошы не вяртаюцца.