Чарніца (прыток Басі)
рака ў Беларусі, прыток Басі
Чарні́ца, Чарніцы, Гадзеўля — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Басі (басэйн Дняпра). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.
Чарніца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рабкі |
Вусьце | Бася |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Шклоўскі раён і Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 12 км |
Плошча басэйну | 35 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,9 ‰ |
Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Рабкі Дрыбінскага раёну, вусьце за 0,5 км на захад ад вёскі Куляшова. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 4,5 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 392
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 392