Чарга (гульня)
«Чарга́» (па-польску: Kolejka) — настольная гульня, выдадзеная Інстытутам нацыянальнай памяці Польшчы ў 2011—2012 роках у 3 выданьнях польскіх і адной міжнароднай вэрсіі (па-ангельску, польску, нямецку, японску, расейску і гішпанску). Агульны наклад гульні перасягнуў 40 тыс. асобнікаў[1]. У 2012 «Чарга» атрымала званьне «Гульні року» ў Польшчы.
Гульня прызначаная для 2—5 гульцоў (з дадаткам «Аганёк» — да 6) і цягнецца адну гадзіну. Мэтаю гульні ёсьць здабыцьцё вызначанай колькасьці тавараў з крамаў, разьмешчаных на гульнявым полі. На пачатку гульні фішкі (па 5 фішак на кожнага) выстаўляюцца ў чаргу ў крамах. У канцы чаргі становіцца спэкулянт. У пачатку кожнага туру адбываецца «дастаўка», то бок у крамы прыбываюць тавары, вызначаныя карткамі дастаўкі. Па дастаўцы адбываюцца «целарухі чаргі», якія заключаюцца ў перамяшчэньні фішак на дошцы згодна зь інструкцыямі, апісанымі на картках чаргі. Пасьля фішкі «забіраюць» тавары дадому, пасьля чаго вяртаюцца стаяць у чаргу. Пасьля пяці тураў чэргі ствараюцца наноў, а з дошкі прымаюць выкарыстаныя карткі чаргі, якія вяртаюцца гульцам. Перамагае гулец, які сабраў усе віды тавараў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pan w tej kolejce nie stał (пол.) // Gazeta Wyborcza. — 20 студзеня 2012.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка гульні(недаступная спасылка) (пол.) на бачыне Інстытуту нацыянальнай памяці