Чапа

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Чапа (рака)»)
Гэта артыкул пра раку. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Чапа.

Ча́па — рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 28,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.

Рака
Чапа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шабынькі
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 10 км
Плошча басэйну 28,5 км²
Нахіл воднай паверхні 2,1 ‰

Прыток — рака Сыч (праваруч).

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Шабынькі, вусьце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Восава Чарневіцкага сельсавету. Рэчышча на працягу 6,9 км дадолу ад вёскі Шабынькі каналізаванае.

Цячэ спачатку на паўднёвы ўсход, а потым на паўночны ўсход. На сваім працягу яна працякае празь вёскі Шабынькі, Чарневічы, ля вёсак Ніўкі і Восава. У былыя часы недалёка ад вытокаў рэчкі існавала невялікае пасяленьне, назву якому — Чапа дала гэта рака.

Галоўны і практычна адзіны прыток Чапы — рэчка Сыч, якая ўпадае ў яе ля Чарневічаў. Нельга выключаць і тое, што раней было трошкі інакш. Так, на адной з мапаў сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя ў Чапы акрамя Сычу паказаны яшчэ два невялікія прытокі. Аднак на падрабязных мапах першай паловы ХХ стагодзьдзя яны адсутнічаюць. Ля Чапы ўжо нічога, акрамя забалочаных навакольляў, рэчкі не паказана.

Сучасныя навакольлі і сама рэчка значна адрозьніваюцца ад таго, што было раней. Некранутымі засталіся толькі самае вярхоўе Чапы і кавалачак ля яе вусьця. Усё астатняе — каналізавана. Таму Чапа зараз нікога ня зможа «ўразіць» сваімі непаўторнымі краявідамі. У былыя ж часы рэчка ў сярэдняй плыні хоць і цякла пераважна па палях, але месцамі ля яе былі невялічкія лясы, якіх на сёньняшні час ужо няма. Яе навакольлі былі вельмі маляўнічымі. Недалёка ад Шабынек на ёй было невялічкае возера, якое было ўтворана плацінай млына.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 389—390

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць