Ціхаходкі (Tardigrada) — тып мікраскапічных бесхрыбетных, блізкіх да чэлясаногіх. Экстрэмафілы.

Ціхаходкі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпЦіхаходкі
Бінамінальная намэнклятура
Tardigrada

Упершыню гэта жывёла была апісана ў 1773 г. нямецкім пастарам Ё. А. Гецэ як kleiner Wasserbär (маленькі вадзяны мядзьведзь). У 1777 г. італьянскі вучоны Лядзара Спаланцані даў ім назву il tardigrado, ціхаходкі, латынізаванай формай зьяўляецца назва Tardigrada (з 1840 г.).