Ціханскае абацтва
Ці́ханскае аба́цтва (па-вугорску: Tihanyi apátság [ˈtihɒɲ]) — абацтва на паўвысьпе Ціхань(hu) на возеры Балатон на захадзе Вугоршчыны.
Гісторыя
рэдагавацьКляштар быў заснаваны ў 1055 годзе каралём Андрашам у якасьці пахавальні чальцоў яго сям’і. Разьмешчаная пад кляштарным касьцёлам крыпта належыць да найстарэйшых захаваных да нашага часу раманскіх пабудоваў рэгіёну. У часы супрацьстаяньня туркам абацтва было перабудаванае ў фартэцыю. У 1752 былі надбудаваныя дзьве вежы, якія дагэтуль зьяўляюцца сымбалем паўвыспы Ціхань. Унутры абацтва знаходзіцца галерэя, у якой у летнія месяцы ладзяцца шматлікія культурныя мерапрыемствы. Насьценныя малюнкі ў касьцёле былі намаляваныя Караем Лоцам.
У 1921, пасьля няўдалай спробы рэстаўрацыі манархіі, апошні вугорскі кароль Карл IV быў на короткі час інтэрнаваны ў Ціханьскім абацтве.
Галерэя
рэдагаваць-
Від на Ціханскае абацтва
-
Унутры касьцёлу
-
Алтар касьцёлу
-
Арган
-
Від на абацтва
-
Помнік ля Ціханскага абацтва вугорскаму каралю Андрашу I і яго жонцы Анастасіі Яраслаўне (з надпісам па-вугорску й па-ўкраінску)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ціханскае абацтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў