Крывяны ціск

(Перанакіравана з «Ціск крыві»)

Крывяны́ ціскціск крыві на сьценкі крывяносных сасудаў звыш атмасфэрнага. Ёсьць паказьнікам стану кровазвароту, абумоўлены нагнятальнай здольнасьцю сэрца, супраціўленьнем сасудаў і гідрастатычнымі сіламі. З узростам павышаецца[1].

Вымярэньне крывянога ціску (2009 г.)
  • Артэрыяльны. Павялічваецца пры скарачэньні (сыстале) сэрца: найбольшы, сысталічны ціск 115-125 мілімэтраў ртутнага слупка. Зьніжаецца пры расслабленьні (дыястале) сэрца: найменшы, дыясталічны ціск 70-80 мм ртутнага слупка. Розьніца між сысталічным і дыясталічным ціскам складае пульсавы ціск: найлепшы менш за 120/80 мм ртутнага слупка (сыст./дыяст.); звычайны 120-129/80-84 мм рт. слупка; высокі 130-139/85-89 мм рт. слупка; 1-я ступеня гіпэртаніі 140/90 мм ртутнага слупка[2].
  • Венозны. У пэрыфэрычных венах складае 60-100 мілімэтраў вадзянога слупка.
  • Капілярны[1].

Вымярэньне

рэдагаваць
  • Бяскроўнае (непрамое). Сфігмаманомэтрам на плечавой артэрыі вымяраецца артэрыяльны ціск.
  • Крывавае (прамое). Увядзеньнем у вену іголкі, злучанай са сфігмаманомэтрам, вымяраюць венозны ціск[1].
  1. ^ а б в Андрэй Чантурыя. Крывяны ціск // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 500. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. У зоне высокага ціску // Зьвязда : газэта. — 30 сакавіка 2012. — № 62 (27177). — С. 8. — ISSN 1990-763x.