Цы́нтра (на Старэйшай мове — Xin’trea) — фантастычная дзяржава ў сьвеце, што прыдуманы Анджэем СапкоўскімСага пра Ведзьмара»).

Герб Цынтры

Цынтра ляжыць на паўдзённым беразе ракі Яругі. Была спаленая войскамі Нільфгаарду. З часоў заснаваньня ўладары Цынтры ўладарылі таксама Бруге, Садэнам, Скэлігай, Атрэ, Аб Яра. Апошняя вядомая каралева Цынтры — Цыры. Да яе краінай кіравала яе бабуля Кала́нтэ (па мянушцы «Ільвіца»). Калантэ была забітая падчас вайны зь Нільфгаардам.

Герб Цынтры — тры залатыя ільвы на блакітным фоне. Паводле Сапкоўскага: «Ад часоў караля Корама Другога львы носяць кароны».