Салатная цыкорыя

адмена акультуранага цыкорыю
(Перанакіравана з «Цыкорыя эндывія»)

Цыко́рыя сала́тная, цыко́рыя чырво́ная (Cichorium intybus L. var. foliosum Hegi) — адмена цыкорыі звычайнай зь сямейства астравых.

Салатная цыкорыя
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваЗялёныя расьліны
НададдзелВышэйшыя расьліны
АддзелСудзінкавыя расьліны
ПададдзелНасенныя расьліны
НадклясаПакрытанасенныя расьліны
КлясаMagnoliopsida
НадатрадAsteranae
АтрадАстракветныя
СямействаАстравыя
ПадсямействаCichorioideae
РодЦыкорыя
ВідЦыкорыя звычайная
ПадвідЦыкорыя салатная
Бінамінальная намэнклятура
Cichorium intybus var. foliosum Hegi L.

Марфалёгія

рэдагаваць

Двухгадовая расьліна, утварае вялікую мясістую сыстэму каранёў і прыкаранёвага лісьця. Лісьце: чырвона-фіялетавае зь белымі жылкамі. Лісьце зьмяшчае гаркоту, якая станоўча ўплывае на судзінную сыстэму арганізму.

Прымяненьне

рэдагаваць

Лісьце цыкорыі як гародніна выкарыстоўваецца для прыгатаваньня салатаў, запяканьня. Перад прыгатаваньнем варта добра вымачыць лісьце ў вадзе, каб пазбыцца смаку лёгкай горычы. Добра пасуе да пармскай шынкі і сьвежых фігаў.