Цхінвальскі раён
Цхінвальскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Паўднёвай Асэтыі (Грузія). Знаходзіцца на поўдні рэспублікі, мяжуе з астатнімі трыма раёнамі Паўднёвай Асэтыі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Цхінвалі. Уключае 86 сёлаў. Тэрыторыя 695 км².