Цудам ацалены

польскі тэлефільм 2004 року рэжысэра Януша Заорскага

«Цу́дам аца́лены» (па-польску: Cudownie ocalony) — польская тэлевізійная камэдыя паводле рэальных зьвестак з аднайменнага рэпартажу Анджэя Мулярчыка, прадстаўленая ў 2004 року. Дзеяньне фільму адбываецца на пачатку 60-х рокаў XX стагодзьдзя на Мазурах.

Цудам ацалены
Cudownie ocalony
Жанр тэлевізійны фільм
Рэжысэр Януш Заорскі
Сцэнарыст Анджэй Мулярчык
У ролях
Кампазытар Ежы Хрусьцінскі
Апэратар Томаш Вэрт
Мантаж Міленія Федлер
Вытворчасьць Avocado TV, Польская тэлевізія
Дата выхаду 2004
Працягласьць 92 хв.
Краіна Польшча Польшча
Мова польская
Старонка на IMDb
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Галоўны герой, Мікалай Бесага (Мар’ян Апаня), у 1939 року падчас нямецкай навалы здолеў цудам выжыць, за што паабяцаў Дзеве Марыі паставіць каплічку.

У 1960-х роках ён удаўцом жыве ў польскай глыбінцы. У камуністычнай Польшчы стаўленьне дзяржавы да рэлігіі адмоўнае, але Бесага зьбіраецца выканаць сваё абяцаньне. Сытуацыя ўскладняецца яшчэ тым, што сын Мікалая зьяўляецца сябрам Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У такіх абставінах рашэньне будаваць каплічку — тое самае, што ўсунуць кій у мурашнік…

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Віктар Збароўскі Стасек Стасек
Лешэк Маліноўскі Ямрозік ксёндз Ямрозік
Агата Кулеша-Фігурская Чарна Чарна
Славамір Пацэк Чэсек Чэсек
Кшыштаф Залескі Врона Врона
Лукаш Левандоўскі Тадзё Тадзё
Зьбігнеў Бучкоўскі Каморнік Каморнік
Мар’ян Апаня Мікалай Бесага Мікалай Бесага
Ганна Гарнастай Дэндысова Дэндысова
Эва Каспшык Лёля Катафалк Лёля Катафалк
Эдыта Юнгоўская Ганка Ганка
Генрык Галэмбеўскі камняроб
Вітольд Вялінскі сяржант
Дамінік Клюзьняк Манкавічка Манкавічка
Тадэвуш Худэцкі Камоса брыгадыр Камоса
Барбара Бабалінская «Цяляціна» вязьнічка «Цяляціна»
Лешэк Піскаж Дэндыс Дэндыс

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць