Цна (прыток Сьвіслачы)
рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Цнянка»)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цна, Цнянка (неадназначнасьць).
Цна, Цнянка — рака ў Менску і Менскім раёне, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Цна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Малінаўка |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менск і Менская вобласьць |
Даўжыня | 14 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,6 м³/с |
Плошча басэйну | 70 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
Пачынаецца за 0,7 км на поўнач ад вёскі Малінаўка, вусьце за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Зацань. Рэчышча каналізаванае, акрамя дзялянкі даўжынёй 0,5 км каля вёскі Цна-Ёдкава.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 387