Гільдэгарда Бінгенская

(Перанакіравана з «Хільдэгарда Бінгенская»)

Гільдэга́рда Бі́нгенская (ням. Hildegard von Bingen; 16 верасьня 1098 — 17 верасьня 1179, Бінген) — нямецкая мнішка, аўтар містычных працаў, рэлігійных гімнаў і музыкі да іх, а таксама працаў па мэдыцыне. Яна была рэлігійнай рэфарматаркай, прызнана каталіцкай царквой блажэннай. Гільдэгарда стала першай кампазытаркай, біяграфія якой дасканала і поўнасьцю дасьледавана.

Гільдэгарда Бінгенская
Гільдэгарда Бінгенская
Дата нараджэньня каля 1098[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 верасьня 1179[6][5]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак натураліст, пісьменьніца, кампазытарка, філёзаф, ілюмінатар рукапісаў, лекар, манашка, паэтка, тэоляг, абатыса, артыстка, драматург, батанічка, містык, sexologist, унівэрсальны чалавек

Біяграфія

рэдагаваць

Гільдэгарда была дзясятым дзіцём у шляхецкай сям’і Гільдэбэрта і Мэхтыльды фон Бэрмэршэйм і згодна з традыцыяй «дзесяціны», была аддана ў манастыр. У сямігадовым узросьце, яна трапіла пад апеку ордэна бенэдэктынак, дзе пад час падрыхтоўкі да ролі мнішкі, Гільдэгарда атрымала клясычную адукацыю. Дзякуючы сваёй здольнасьці да навукі, а так сама выкарыстаньня атрыманых ведаў яна атрымала вядомасьць і праз некаторы час атрымала пасаду ў ордэне.

Гільдэгарда, рэалізуючы ўласную канцэпцыю ролі мнішак як «нявестаў Хрыста», хутка дабілася пераносу ордэна ў пабудаваную яе сям’ёй манастыра ў вёсцы Рупэртсбэрг, недалёка ад Бінгена, каб не знаходзіцца пад адным дахам з законьнікамі. Празь некаторы час, Гільдэгарда дабілася пабудовы новага манастыра для ордэна ў Эйбінгене, атрымаўшы, дзякуючы гэтаму, яшчэ большую незалежнасьць ордэна.

Гільдэгарда прызналася, што з трох гадоў рэгулярна мае бачаньні, пад час якіх яна размаўляе з Богам, але з-за скромнасьці не расказвала аб гэтым раней. Толькі ў 42 гадовым узросьце, пасьля атрыманьня самай высокай царкоўнай пасады, якую магла атрымаць жанчына і атрыманьня значнага ўплыву ў асноўных біскупствах і пры папскім двары, яна пачала расказваць пра свае надзвычайныя здольнасьці.

Дзякуючы заступству ўплывовага тэоляга Бэрнарда Клервоскага і папы Яўгена ІІІ, Гільдэгарда атрымала бласлаўленьне і дазвол на распаўсюд сваіх ідэяў. Свае містычныя перажываньні яна апісала ў трох кнігах: «Scito vias Domini», «Liber Vitae», i «Liber Divinorum Operum». Дзякуючы заступству папы, яна магла нават крытыкаваць царкоўных парадкаў і дамагацца павялічэньня ролі жанчыны. У падтрымку гэтага яна напісала араторыю «Ordo Virtutum», для якой яна сама напісала музыку. Захавалася 82 напевы з «Ordo Virtutum», якая была прысьвечана тэме барацьбы за душу чалавека паміж 16 дабрадзейнасьцямі і д’ябалам.

Сярод іншым значных працаў Гільдэгарды, трэба адзначыць кнігу «Liber subtilitatum diversarum naturarum creaturarum», напісаную ў 1150—1160 г.г., якая захавалася ў выглядзе двух частак «Liber simplicis medicinae» (Кніга пра прастую мэдыцыну) і «Liber compositae medicinae» (Кніга пра мастацтва вылячэньня). У «Фізыцы» даецца апісаньне расьлянаў, мінэралаў, дрэваў, камянёў, жывёлаў і мэталаў з іх лячэбнымі ўласьцівасьцямі. Шматлікія з мэдыцынскіх настаўленьняў Гільдэгарды маюць значную гістарычную каштоўнасьць, ёсьць, так сама, зьвесткі якія не страцілі саю актуальнасьць і да нашых дзён. У кнізе «Causae et curae» Гільдэгарда зьвяртаецца да чалавечага цела, яго органаў, функцыяў і спосабаў лячэньня.

У спадчыну Хмльдэгарды ўваходзяць і больш кароткія працы, у тым ліку і біяграфія св. Дызіборда, заснавальнікі манастыра, дзе ўтварылася яе ордэн і св. Рупэрта, якому быў прысьвечаны яе манастыр.

Памерла Гільдэгарда ў 1179 годзе, у заснаваным ёй манастыры Рупэрсбэрг каля Бінгена. Яе жыцьцё было апісана двума мніхамі Готфрыдам і Тэадорыхам. Яна лічыцца блажэннай але шануецца як сьвятая.

Глядзіце таксама

рэдагаваць