Хуткасны трамвайэлектрыфікаваная рэйкавая сыстэма мескага транспарту, якая спалучае мэтро і трамвай. Хуткасны трамвай здольны апэраваць па-над і пад зямлёю. Лінія хуткаснага трамваю адасобленая ад астатняга транспарту, што забясьпечвае яго хуткасьць. Сілкуецца ад павярховай транспартнай сыстэмы.

Хуткасны трамвай у Кіеве.
Хуткасны трамвай у Варшаве.
Трамвай у Мазыры, які тэхнічна пабудаваны пад хуткасны (адасоблены ад астатняга транспарту).

Гісторыя

рэдагаваць

На працягу 1950-х гадоў папулярнасьць мясцовых трамваяў у Заходняя Эўропе і анґламоўным сьвеце пачала падаць — былі закрытыя лініі, разабрана каляіна і пераробленыя вагоны. Дадзены працэс быў зьвязаны з дасяжнасьцю аўтамабіляў. Сучасныя тэхналёгіі хуткаснага трамваю былі закладзеныя ў Заходняй Нямеччыне, якая пасьля Другой сусьветнай вайны здолела захаваць бальшыню трамвайных сыстэмаў і перарабіла іх у штатбаны. Зараз амаль кожнае вялікае і сярэдняе места Нямеччыны мае хуткасны трамвай[1].

Хаця пэўныя традыцыйныя трамваі зьберагліся да сёньня, тэрмін «хуткасны трамвай» азначае іншы від рэйкавага транспарту. Розьніцу хуткаснага трамваю ад трамваю ўпершыню сфармуляваў Дын Куінбі ў 1962 годзе[a]:

 
Першы ў Паўночнай Амэрыцы хуткасны трамвай у Эдмантане.

• большая зьмяшчальнасьць вагонаў, • вонкавы выгляд падобны да цягніку, • вялікшая хуткасьць і меншы ровень шуму.

Першую сыстэму LR (Light Rail) Паўночнай Амэрыкі адкрылі у 1978 року ў горадзе Эдмантан, Канада, дзе курсавалі вагоны Siemens-Duewag U2. Працягам некалькіх рокаў гэтыя вагоны курсавалі ў Калгары і Сан-Дыега. Новая сыстэма неўзабаве стала папулярнай у ЗША. Цяпер 40 местаў ЗША маюць сыстэму LR.

Злучанае Каралеўства пачало замену старых трамвайных лініяў на LR у сярэдзіне 1980-х, пачынаючы з мэтро Тайн-энд-Ўіру і Даклэндзкага лёгкага мэтро ў Лёндане. Трэнд хуткаснага трамваю канчаткова замацаваўся 1992 годам пасьля пасьпяховасьці праекту Manchester Metrolink у Манчэстэры.

  1. ^ H. Dean Quinby (April 1962). Major Urban Corridor Facilities: A New Concept. Traffic Quarterly