Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз — Чэхаславацкая народная партыя

палітычная партыя ў Чэхіі

Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз — Чэхаславацкая народная партыя (па-чэску: Křesťanská a demokratická unie – Československá strana lidová) — хрысьціянска-дэмакратычная[2][3] палітычная партыя ў Чэхіі. Партыя мела сваім прадстаўнікоў практычна ў кожных чэскіх урадах з 1990 году. На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя атрымала 7,2% галасоў, здабыўшы пры гэтым 13 месцаў з 200, але на парлямэнцкіх выбарах 2010 году колькасьць галасоў за партыю зьнізілася да 4,4%, у выніку чаго яны страцілі ўсе свае месцы ў парлямэнце. На парлямэнцкія выбары 2021 году партыя ішла ў кааліцыі з Грамадзянскай дэмакратычнай партыяй і ТОП 09, здабыўшы 23 дэпутацкія мандаты.

Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз — Чэхаславацкая народная партыя
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Марыян Юрачка[d]
Дата заснаваньня 1919
Штаб-кватэра
Ідэалёгія хрысьціянская дэмакратыя[d], сацыяльны кансэрватызм і праэўрапеізм[d]
Колькасьць 27 662
Афіцыйны сайт kdu.cz/domu

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Administrativní registr ekonomických subjektů
  2. ^ Nordsieck, Wolfram (2017). «Czechia». Parties and Elections in Europe.
  3. ^ José Magone (2010). «Contemporary European Politics: A Comparative Introduction». Routledge. — С. 456. — ISBN 978-0-203-84639-1.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць