Хрыбет д’ябла
«Хрыбет д’ябла» (па-гішпанску: El espinazo del diablo) — фільм рэжысэра Гільерма дэль Тора. Першы фільм містычнай трылёгіі Гільерма дель Тора. Другі фільм «Лябірынт Фаўна» (2006), апошні фільм трылёгіі «3993» павінен быў выйсьці ў 2009 годзе.
Хрыбет д'ябла | |
El espinazo del diablo | |
Жанр | фільм жахаў[d][1][2], фэнтэзійны фільм[d][1][2], драматычны фільм, магічны рэалізм[d][3] і містэрыйны фільм[d][4] |
---|---|
Рэжысэр | Гільерма дэль Тора |
Сцэнарыст | Гільерма дэль Тора Антоніё Трасорас Давід Муньёс |
Прадусар | Гільерма дэль Тора Аўгусьцін Альмадавар Пэдра Альмадавар |
У ролях | Фэдэрыка Лупі Іньіга Гарсэс Фэрнанда Цьельве Марыса Парэдэс Эдуарда Нарьега |
Кампазытар | Эдуарда Нар'ега |
Апэратар | Гільермо Навара |
Мантаж | Luis de la Madrid[d] |
Вытворчасьць | Luis De La Madrid |
Распаўсюд | Warner Brothers[d] і Netflix |
Дата выхаду | 2001 |
Працягласьць | 106 хвілін |
Краіна | Гішпанія |
Мова | гішпанская |
Бюджэт | 4,5 млн $ |
Прыбытак | 6,459 млн $ |
Наступны | Лябірынт Фаўна |
Старонка на IMDb | |
http://www.elespinazodeldiablo.com/ Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьПсыхалягічны экшн-трылер з часоў Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Каханьне і здрада, захаплятнае расьледваньне забойстваў і пошукі «золата партыі» і таямнічая здань, якая жадае адпомсты.
Трынаццацігадовага Карляса сябры загінулага бацькі-рэспубліканца прывозяць у дзіцячы дом. Тут захоўваецца і золата рэспубліканцаў. Тут існуе таямнічая здань-падлетак…
Акторы
рэдагаваць- Фэдэрыка Лупі — Касарэс
- Іньіга Гарсэс — Хайме
- Фэрнанда Цьельве — Карляс
- Марыса Парэдэс — Кармэн
- Эдуарда Нар'ега — Хасынта
Узнагароды
рэдагавацьФільм атрымаў шэсьць узнагарод, сярод якіх МКФ у Амстэрдаме за найлепшы эўрапейскі фантастычны фільм, кінафэстываль у Жэрармэры (Францыя) за рэжысуру, прэмія Фэрнанду Цьельвэ як найлепшаму юнаму актору, а таксама сем намінацыяў на ўзнагароды («Гоя» за касьцюмы і спэцэфэкты, «Плата» — Эдуарду Нар’егу як найлепшаму актору).
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Сцэнар быў напісаны дель Тора яшчэ пад час вучобы ў каледжы, за 15 гадоў да здымкаў фільму, на асабістых перажываньнях і ўспамінах Гільерма.