Холмская брама
Холмская брама — адна з чатырох брамаў, якія вядуць у цытадэль Берасьцейскай крэпасьці.
Пабудавана ў клясычным стылі ў XIX стагодзьдзі. Названа імем гораду Холм, бо калісьці дарога ад брамы вяла ў паўднёвым кірунку ў бок гэтага гораду. Зьвернута на паўднёвы прыток ракі Мухавец.
Брама была ўпрыгожана невялікімі вежамі, якія захаваліся да нашых дзён, але была моцна пашкоджаная ў чэрвені 1941 году пры абароне Берасьцейскай крэпасьці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Уся чырвоная цэгла Холмскай брамы спярэшчаная кулямі і снарадамі і пакрытая гарам.
Холмская брама стала сымбалем Берасьцейскай крэпасьці, яе выяву часта выкарыстоўваюць пры стварэньні сувеніраў, афармленьні кніг і даведнікаў аб Берасьці.