Хлёравадародная кісьля

хімічнае злучэньне

Хлёравадародная кісьля альбо саляны квас[1] (таксама хлёрыставадародны квас, хлёрысты вадарод) — рашчына хлёравадароду (HCl) ў вадзе, моцны аднаасноўны квас. Бескаляровая, празрыстая, едкая вадкасьць, якая дыміцца на паветры. У канцэнтрацыі каля 0,5% прысутнічае ў страўніку чалавека. Максымальная канцэнтрацыя пры 20 °C адпаведна 38% па масе, шчыльнасьць такой рашчыны 1,19 г/см³. Малярная маса 36,46 г/моль. Солі салянага квасу называюцца хлярыдамі.

Фізычныя ўласьцівасьці

рэдагаваць

Фізычныя ўласьцівасьці салянага квасу вельмі залежаць ад канцэнтрацыі рашчыненага хлёравадароду:

Канцэнтрацыя
кг HCl/кг
Канцэнтрацыя (г/л)
кг HCl/м³
Шчыльнасьць
кг/л
Малярнасьць
M
Тэмпэратура кіпеньня
°C
Тэмпэратура плаўленьня
°C
10% 104,80 1,048 2,87 103 −18
20% 219,60 1,098 6,02 108 −59
30% 344,70 1,149 9,45 90 −52
32% 370,88 1,159 10,17 84 −43
34% 397,46 1,169 10,90 71 −36
36% 424,44 1,179 11,64 61 −30
38% 451,82 1,189 12,39 48 −26

Пры 20 °C, 1 атм (101 кПа) Пры зацьвердзяваньні дае крышталягідраты складу HCl·H2O, HCl·2H2O, HCl·3H2O, HCl·6H2O.