Гвітаў

(Перанакіравана з «Хвітаў»)

Хвітаў (па-ісьляндзку: Hvítá) — рака ў Ісьляндыі.

Рака Хвітаў

Пачаткам ракі Хвітаў зьяўляецца возера Хвітарватн, што знаходзіцца ў паўднёвай частцы ледавіка Хофсёкюдль, на захадзе Цантральнай Ісьляндыі. Хвітаў цячэ ў паўднёвым кірунку, на адлегласьці 40 кілямэтраў ад яе вытокаў рака ўтварае вадаспад Гульфос. Мае тры прытокі — Тунгуфлёт, Бруара і Стора-Лакса.

Хвітаў перасякае ісьляндзкую нізіну ля Грымснэса і цячэ побач з гарой Інгольфсф’ял. Пачынаючы з гэтай кропкі яна мае назву Ёльвуса і, мінуючы ў сваёй плыні горад Сельфос, упадае ў Атлянтычны акіян.

Агульная працягласьць Хвітаў (разам зь Ёльфусай) — 185 кілямэтраў. З-за сваіх вясеньніх разьліваў і вадаспадаў рака лічыцца самай небясьпечнай у Ісьляндыі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Гвітаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў