Скарпіёны
Скарпіёны (Scorpiones) — атрад клясы павукападобных (Arachnoidea), падтыпу Хэліцэравых (Chelicerata), тыпу чэлясаногіх (Arthropoda). Прыналежныя да гэтага атраду жывёлы — выключна наземныя формы, якія сустракаюцца толькі ў гарачых краінах. Усяго вядома каля 1200 відаў скарпіёнаў. Сярод іх і самыя вялікія павукападобныя, такія як Гвінэйскі імпэратарскі скарпіён, які дасягае ў даўжыню 180 мм, і самыя маленькія — даўжынёй усяго 13 мм. Слова скарпіён паходзіць са старажытнагрэцкай σκορπιός — скорпіёс. Старабеларуская назва — мядзьведак (старабел. недведокъ)<ref>Гістарычны слоўнік беларускай мовы. - Менск: Менск, Беларуская навука, 1982-. [1].
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |