Хамрун
Хамрун (па-мальтыйску: Ħamrun) — горад на Мальце. У 2014 годзе насельніцтва складала 9 244 чалавек[2].
Хамрун | |||
| |||
Краіна: | Мальта | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 40 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°53′10″ пн. ш. 14°29′22″ у. д. / 35.88611° пн. ш. 14.48944° у. д.Каардынаты: 35°53′10″ пн. ш. 14°29′22″ у. д. / 35.88611° пн. ш. 14.48944° у. д. | ||
Хамрун | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://il-hamrun.com/ |
Гісторыя
рэдагавацьНайстарэйшымі архэалягічнымі знаходкамі ў Хамруне зьяўляюцца выдзеўбаныя ў скалах пахаваньні Пунічнага часу.
У часы гасьпітальераў высокапастаўленыя чыноўнікі, судзьдзі і заможныя людзі любілі езьдзіць у гэтыя месцы на паляваньне ці адпачынак.
У 19 стагодзьдзі паселішча пачатало хутка разьвівацца, тады яно называлася вёскай сьвятога Язэпа (Casale San Giuseppe). Да гэтага часу галоўная вуліца Хамруну носіць імя сьвятога Язэпа.
У 1875 годзе была асьвечана новая царква імя Каэтана Ціэнскага. З 1881 году мястэчка стала асобнай парафіяй і асобным адміністрацыйным цэнтрам. У гэты час горад атрымаў назву Хамрун. Дакладная этымалёгія гэтай назвы не высьветлена. Па адной са здагадак, назва паходзіць ад мальтыйскага выразу ħamrija ħamra (чырвоная зямля), што адпавядае колеру грунту ў гэтай мясцовасьці. Па іншай гіпотэзе назва паходзіць ад мянушкі вядомай мясцовай сям’і "tal-Ħamruna".
Падчас Другой сусьветнай вайны жыхары ўзьбярэжжа беглі да Хамруна, такім чынам аж да 1970-х гадоў горад заставаўся адным з найбуйнейшых на Мальце. Сёньня тут нямала крам мэблі і супэрмаркетаў, якія пераважна разьмешчаны на цэнтральных вуліцах гораду.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ
- ^ Population statistics Malta Government Gazette. mjha.gov.mt (2011-08-09). Праверана 2018-07-25 г. Архіўная копія ад 2013-07-22 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- https://web.archive.org/web/20140416031228/http://www.hamrunspartansfc.com/
- https://web.archive.org/web/20130605043045/http://hamrunliberty.com/
- http://www.sdcmuseum.org
- https://web.archive.org/web/20190201010021/http://www.abbatinikuncizzjonihamrun.webs.com/
- https://web.archive.org/web/20101203153837/http://www.parroccakuncizzjonihamrun.org/
- https://web.archive.org/web/20100112042757/http://www.festakuncizzjonihamrun.com/
- www.bandakuncizzjoni.com