Хаж-Ахмед Нухаеў
Хажахмед Таштаміравіч Нуха́еў (нарадзіўся 11 лістапада 1954, вёска Калінінская, Кіргіская ССР, СССР) — чачэнскі дзяржаўны дзяяч, намесьнік начальніка ўраду Ічкерыі, старшыня грамады чачэнцаў «Ноджы Лата Іслам».
Хажахмед Таштаміравіч Нуха́еў | |
11 лістапада 1954 — ? * | |
Месца нараджэньня | вёска Калінінская, Кіргіская ССР, СССР |
---|---|
Месца сьмерці | ? |
Прыналежнасьць | ЧРІ |
Род войскаў | зьнешняя выведка войска Ічкерыі |
Камандаваў | войска Ічкерыі |
Паходжаньне
рэдагавацьНарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Калінінская Калінінскага раёну Кіргіскай ССР, СССР, дзе жылі яго бацькі пасьля іх высяленьня з Чачэніі. У 1957 годзе ён разам зь сям’ёй вярнуўся ў ЧІАССР.
Дарослае жыцьцё
рэдагавацьУ 1970-я гады спрабаваў вучыцца, але яму гэта не ўдалося. Пачаў займацца злачынствамі ў Маскве. Стаў адным з паважаных злачынцаў сярод чачэнскіх грамадаў у Маскве. 15 сакавіка 1991 году быў асуджаны за спробу рабаваньня дырэктара каўбаснага цэха на восем гадоў астрогу. Але 7 сьнежня 1991 году быў выданы ўладам Ічкерыі й затым звольнены.
Служба ў Ічкерыі
рэдагавацьЗ 1994 па 1996 гады ўзначальваў зьнешнюю выведку Ічкерыі. Пасьля сьмерці Дж. Дудаева стаў намесьнікам начальніка ўраду Ічкерыі, але пасьля прыходу да ўлады А. Масхадава Х. Нухаеў пакідае Ічкерыю й едзе ў Заходнюю Эўропу, дзе ўзначаліў прадпрыемства «Міжкаўкаскае энэргетычнае прадпрыемства». Хутчэй за ўсё прадаваў праз гэта прадпрыемства нафту з Ічкерыі.
Далейшы лёс
рэдагавацьДалейшы лёс Х. Нухаева невядомы. Ёсьць чуткі, што ён жывы, але ёсьць чуткі, што памёр. Прынамсі цяпер няма ніякіх прымет яго грамадзкай або вайсковай дзейнасьці.