Фіксікі
Фі́ксікі (ад анг. to fix — «чыніць, выпраўляць») — расейскі анімацыйны мультсэрыял. Створаны па матывах аповесьці Эдуарда Ўсьпенскага «Гарантыйныя чалавечкі». Прэм’ера адбылася 13 сьнежня 2010 году ў тэлеперадачы «Дабранач, маляняты!» на канале «Расея-1». Таксама выходзіць на тэлеканалах «Карусель» і «Дзіцячы». Зь ліпеня па сьнежань 2014 году трансьляваўся на тэлеканале «Культура». З чэрвеня 2014 году трансьлюецца на тэлеканале «Мульт». Улетку 2016 трансьляваўся на тэлеканале «Тлум HD». З 8 лютага 2017 году трансьлюецца на канале «О!».
Фіксікі | |
па-расейску: Фиксики | |
Жанр | прыгодніцкі тэлесэрыял[d], камэдыйны тэлесэрыял[d] і educational television[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Гарантыйныя чалавечкі[d] |
Прадусар | |
Кампазытар | |
Вытворчасьць | Riki Group[d], Aeroplan (studio)[d] і Пецярбург[d] |
Краіна | |
Мова | расейская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Мультфільм створаны прадусарскай кампаніяй «Аэраплян». Ідэя сэрыялу належыць Аляксандру Татарскаму (паказаны ў заключных тытрах).
Сюжэт
рэдагавацьМультсэрыял распавядае пра сям’ю Фіксікаў — маленькіх чалавечкаў, якія жывуць ўнутры тэхнікі й выпраўляюць ейныя паломкі. Усяго Фіксікаў дзевяць: Папус, Мася й іхныя дзеці Сімка й Нолік, дзядуля фіксікаў Дзедус, а таксама аднаклясьнікі Сімкі: Фа́ер, Ігрэк, Шпу́ля й Ве́рта. Таксама ў мультсэрыяле ўдзельнічаюць ДзімДзімыч — дванаццацігадовы хлопчык, у хаце якога жывуць фіксікі, ягоная сабака Куса́чка пароды чыхуахуа, бацькі хлопчыка й павучок Жучка; Каця, Васька, бабуля ДзімДзімыча.
У другім сэзоне мультсэрыялу зьявіліся новыя героі — Геній Яўгенавіч Чудакоў і Лізанька.
Зьяўленьне ў сэрыяле навукоўца-дасьледчыка й новага месца дзеяньня пашырае нашы магчымасьці. Галоўнае, што мы цяпер зможам закрануць такіх тэм, пра якія ў абстаноўцы звычайнай кватэры й з дапамогай героя-дзіцяці нельга было сказаць. Напрыклад, мы запускаем у вытворчасьць серыі «Вогнетушыцель», «Падушка бясьпекі», «Правады», «Экатестер». Усё гэта дазволіць сэрыялу «Фіксікі» стаць больш унівэрсальным і адказаць на большую колькасьць «чаму?», якія бацькі чуюць ад дзяцей
— Георгій Васільеў, прадусар сэрыяла.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |