Фэлікс Чысэкедзі
Фэлікс Антуан Чысэкэды Чыломба (па-француску: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo, 13 чэрвеня 1963, Леапольдвіль, Рэспубліка Конга) — палітычны дзеяч Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Старшыня «Зьвязу за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» — найстарэйшай і найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў краіне[4]. Прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 24 студзеня 2019 году.
Фэлікс Чысэкедзі | |
па-француску: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo | |
28 лістапада 2011 — 18 чэрвеня 2013 | |
з 25 студзеня 2019 | |
Папярэднік | Жазеф Кабіла[d] |
31 сакавіка 2018 — 25 студзеня 2019 | |
Папярэднік | Эцьен Чысэкэды[d] |
6 лютага 2021 — 5 лютага 2022 | |
Папярэднік | Сырыль Рамафоса[d] |
Наступнік | Макі Сал[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 чэрвеня 1963[1][2] (61 год) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Ньякеру Чысэкедзі Дэніз[d] |
Бацька: | Эцьен Чысэкэды[d][3] |
Маці: | Marthe Kasalu[d] |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаладыя гады
рэдагавацьНарадзіўся ў Кіншасе. Калі яго бацька Эт’ен Чысэкэдзі стварыў апазыцыйную шматгадоваму кіраўніку краіны Мабуту партыю «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» у пачатку 1980-х гадоў, Фэлікс далучыўся да бацькі-дысыдэнта.
У 1985 г. Мабуту дазволіў ягонай маці і братам зьехаць зь іх малой радзімы, вёску ў рэгіёне Касаі. Фэлікс зьехаў жыць у Брусэль, дзе працаваў на выпадковых падзаробках, атрымліваў асалоду ад начнога жыцьця і стаў актывістам ЗДСП[5].
Палітычная дзейнасьць
рэдагавацьНапрыканцы 2008 году быў прызначаны Нацыянальным сакратаром ЗДСП па зьнешніх сувязях.
У лістападзе 2011 году атрымаў месца ў Нацыянальнай асамблеі, якое прадстаўляе горад Мбужы-Маі. Тым ня менш, не заняў яго, заявіўшы, што «не можа быць і гаворкі пра тое, каб сядзець ва ўстановах, якія зьяўляюцца вынікам фальсыфікаваных выбараў». Яго мандат неўзабаве быў прызнаны несапраўдным за «абсэнтэізм».
У траўні 2013 году адмовіўся ад пасады дакладчыка ў Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (ННВК), сказаўшы: «Я не хачу ставіць сваю палітычную кар’еру ў дужкі» (артыкул 17 ННВК выключае сяброўства тых, хто зьяўляецца чальцом палітычнай арганізацыі).
У кастрычніку 2016 году стаў намесьнікам генэральнага сакратара ЗДСП[6].
31 сакавіка 2018 году быў абраны кіраўніком ЗДСП пасьля сьмерці свайго бацькі, заснавальніка партыі Эт’ена Чысэкэды 1 лютага 2017 году[7]. У той жа дзень быў абраны кандыдатам у прэзыдэнты ад ЗДСП на ўсеагульных выбарах, прызначаных на сьнежань 2018 году. На гэтых выбарах атрымаў перамогу, набраўшы 38,57% галасоў[8].
Канстытуцыйны суд ДРК зацьвердзіў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і 24 студзеня 2019 году Чысэкэды афіцыйна заняў пасаду прэзыдэнта[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Félix Tshisekedi // MAK (пол.)
- ^ а б Felix Tshisekedi // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Kongon ehundik goiti herritar hil dituzte hauteskundeen atarian (баск.) // Berria — Andoain: 2018. — ISSN 1696-5108; 1696-5116
- ^ Congo Opposition Leaders Mull Unity Candidate for Delayed Vote
- ^ RDC : Félix Tshisekedi, au nom du père
- ^ Félix Tshisekedi Premier ministre à la place de Samy Badibanga?. Politico.cd (2016-12-23). Праверана 2019-01-17 г.
- ^ Tshisekedi’s son leads DRC’s main opposition party. The Herald (2018-04-02). Праверана 2019-01-17 г.
- ^ Лидер оппозиции победил на выборах главы Демократической Республики Конго. РБК (2019-01-10). Праверана 2019-01-17 г.
- ^ Чисекеди официально вступил в должность президента ДРК