Фэлікс Кляар

швэдзкі гандбаліст

Фэлікс Кляар (па-швэдзку: Felix Claar; нар. 5 студзеня 1997 году) — швэдзкі гандбаліст нямецкага клюбу «Магдэбург» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі гульнёвага гульца.

Фэлікс Кляар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 студзеня 1997(1997-01-05) (27 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Магдэбург
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб
2013—2020
2020—2023
2023—
Алінсос
Ольбарг
Магдэбург
Зборныя
2017— Мужчынская зборная Швэцыі па гандболе Швэцыя

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца гандболам на радзіме ў Нарчэпінгу. У 2013 годзе перайшоў да складу «Алінсосу», дзе ў веку 16 гадоў дэбютаваў у швэдзкай лізе. У сваім пачатковым сэзоне ён таксама перамог у чэмпіянаце Швэцыі[1]. У 2014 годзе ён забіў чатыры галы. З «Алінсосам» у наступныя сэзоны некалькі разоў дасягаў фіналу чэмпіянату Швэцыі, але ня здолеў заваяваць яшчэ адзін тытул. Улетку 2020 году Кляар перайшоў у дацкі клюб «Ольбарг»[2]. У сваім першым сэзоне за «Ольбарг» дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў ЭГФ, дзе аднак скандынавы саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 23:36[3]. Быў адным зь лідэраў каманды, а ў сэзоне 2021—2022 гадоў быў абраны ў каманду ўсіх зорак лігі як найлепшы гульнёвы гулец[4]. Перад сэзонам 2023—2024 гадоў далучыўся да нямецкага клюбу «Магдэбург», склаўшы трохгадовую працоўную дамову[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць