Фэлікс Гумен
Фэлікс Фёдаравіч Гу́мен (н. 28 сакавіка 1941, в. Кальцова Амурскай вобласьці, Расея) — беларускі мастак, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі.
Фэлікс Гумен | |
Дата нараджэньня | 28 сакавіка 1941 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Кальцова Амурскай вобласьці, Расея |
Адукацыя | Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт) |
Альма-матэр | Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | акварэль |
Плынь | Віцебская школа акварэлі[d] |
Працы | «Сафійскі сабор у Полацку» (1967) |
Пад уплывам | Іван Сталяроў |
Нарадзіўся 28 сакавіка 1941 году ў в. Кальцова (Амурская вобласьць, Расея) ў сям’і вайскоўца-памежніка. У 1962 годзе скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), ад 1965 да 1974 году выкладаў у ім. У 1965 годзе ўступіў у Саюз мастакоў СССР, зь якога выйшаў у 2006 г. Аўтар эмацыйна выразных, пераважна пленэрных пэйзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацак. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дворык» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і інш. Нацюрморты Гумена вылучаюцца дакладнай перадачай формы і фактуры рэчаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі зь яру» (1995) і інш. Для творчасьці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты сьвятла і ценю.
ЛітаратураРэдагаваць
- Цыбульскі М. Л. Гумен Фелікс Фёдаравіч // БЭ. Т. 5. — Менск, 1997. С. 532.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Асабісты сайт Фэлікса Гумэна
- Гумен Феликс Фёдорович(рас.) Ассоциация «Город Витебск и Компания»
- Гумен, Феликс Фёдорович(рас.) Витебская энциклопедия