Фэдэрыка Мунцэнь
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Фэдэрыка Мунцэнь-і-Манэ (па-каталянску: Federica Montseny i Mañé; 12 лютага 1905, Мадрыд, Гішпанія — 14 студзеня 1994, Тулюза, Францыя) — гішпанская анархістка[1] (прасоўвала ідэі анарха-фэмінізму і анарха-натурызму), пісьменьнік (у тым ліку паэт, празаік, эсэіст і дзіцячы пісьменьнік) і міністар аховы здароўя падчас сацыяльнай рэвалюцыі (першая жанчына-міністар у Гішпаніі[2]), якая адбылася ў Гішпаніі паралельна з грамадзянскай вайной.
Вывучала філязофію ўва Ўнівэрсытэце Барсэлёны. У 1930 годзе сустрэлася з анархістам Хэрміналем Эсглеасам Хаўмэ, які быў яе мужам да сваёй сьмерці ў 1981 годзе ў Тулюзе. У пары было трое дзяцей.
Мунцэнь удастоена месца ў кампазыцыі «Паверх спадчыны».
Раньнія гады
рэдагавацьМунцэнь нарадзілася ў Мадрыдзе 12 лютага 1905. Яе бацькі былі сурэдактары часопісу анархістаў «La Revista Blanca» (1898-1905). Фэдэрыка Мунцэнь была, па яе ўласных словах, дачкой сямейства старых анархістаў; яе бацька быў антыаўтарытарны пісьменьнік і прапагандыст Жуан Мунцэнь, і маці Teresa Mañé i Miravet была анархісцкай актывісткай. У 1912 годзе яе сям’я вярнулася ў Каталёнію, дзе пазьней яны заснавалі выдавецтва. Фэдэрыка далучылася да анархісцкага прафсаюзу НКТ (Confederación Nacional del Trabajo) і пісала артыкулы для анархісцкіх часопісаў, такіх як «Solidaridad Obrera», «Tierra y Libertad» і «Nueva Senda». У 1927 годзе яна далучылася да Фэдэрацыі анархістаў Ібэрыі(FAI).
Грамадзянская вайна ў Гішпаніі і міністар аховы здароўя
рэдагавацьПадчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі Фэдэрыка падтрымала рэспубліканскі ўрад. Яна адпрэчыла гвалт на рэспубліканскай тэрыторыі, і ў лістападзе 1936 Францыска Ларга Кабальера прызначыў яе на пасаду міністра аховы здароўя. Пры гэтым яна стала першай жанчынай-чальцом кабінэту міністраў у гісторыі Гішпаніі[3] і адной зь першых жанчын-міністраў у Заходняй Эўропе, і ў якасьці міністра яна была накіравана на трансфармацыю грамадзкага здароўя для задавальненьня патрэбаў бедных слаёў насельніцтва і працоўнага клясу. З гэтай мэтай яна падтрымлівае дэцэнтралізаваныя хуткія прафіляктычныя праграмы ў галіне аховы здароўя, што мабілізуе ўвесь працоўны кляс для ваенных патрэб.
Улічваючы лібэртарыянскія традыцыі яе сям’і, рашэньне ўвайсьці ва ўрад Народнага фронту было асабліва цяжкім, хоць ўваходжаньне ва ўрад і заахвочвалася анарха-сындыкалісткай НКТ як супрацоўніцтва з урадам у мэтах выступу адзіным фронтам супраць фашысцкай пагрозы, якая зыходзіла ад паўстанцкіх войскаў Франсіска Франка.
Выгнаньне і сьмерць
рэдагавацьЯна пераехала ў Францыю ў 1939 годзе, дзе напісала шмат кніг, якія па большай частцы не датычыліся палітыкі. Памерла 14 лютага 1994 ў Тулюзе і пахавана на мясцовых могілках Cementiri de Rapas.
Публікацыі
рэдагаваць- Horas trágicas (1921)
- La Victoria. Novela en la que se narran los problemas de orden moral que se le presentan a una mujer de ideas modernas (Barcelona: 1925)
- El hijo de Clara. Segunda parte de «La Victòria» (Barcelona: Impresos Costa, 1927)
- La Indomable (1928)
- La mujer, problema del hombre (1932)
- El anarquismo militante y la realidad española, conferència al Coliseum, Barcelona (Barcelona: Oficina de propaganda, 1937, extracte també publicat a Boletín de Información C.N.T. i F.A.I. del 4 de març 1937, fulls 4-6.)
- Anselmo Lorenzo (1938)
- International Antifascist Solidarity: An Appeal to the Women in America, un fullet de propaganda (Nova York: I.A.S., 1938)
- Cien días de la vida d’una mujer (1949)
- El problema de los sexos (1951)
- El éxodo. Pasión y muerte de los españoles en el exilio (Tolosa de Llenguadoc: Edicions Espoir, 1969)
- Crónicas de la C.N.T. (1974)
- El anarquismo (1974)
- El éxodo anarquista (1977)
- Mis primeros cuarenta años (Esplugues de Llobregat: Plaza & Janés, 1987)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Fallece la líder libertaria Federica Montseny. Газета El País (16 студзеня 1994). Праверана 2014-03-21 г.
- ^ Federica Montseny Mañé. Diccionari Biogràfic de Dones. Праверана 2014-03-21 г.
- ^ Thomas, Hugh The Spanish Civil War. — London: Penguin Books, 2001. — P. 458. — ISBN 978-0-14-101161-5
Літаратура
рэдагаваць- Beevor, Antony. The Battle for Spain: The Spanish Civil War, 1936—1939. London. Penguin Books. 2006 ISBN 0-14-303765-X
- Nash, Mary Defying Male Civilization: Women in the Spanish Civil War. — Denver, Colo.: Arden Press, 1995. — ISBN 0-912869-15-1
- Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2003. London. ISBN 978-0-14-101161-5.