Мяч у гульні і не ў гульні (футбол)
(Перанакіравана з «Футбол:Правіла 9:Мяч у гульні і не ў гульні»)
Паводле правіла 9 футбольных правілаў, мяч лічыцца «не ў гульні», калі ён цалкам выходзіць за межы поля, або гульня спыненая, калі мяч адляцеў ад брамы, кутняга сьцяжка, судзьдзі або памагатага судзьдзі і застаўся на полі, лічыцца, што ён у гульні.
Мяч уводзіцца ў гульню:
- Пачатковым ударам;
- Ударам ад брамы;
- Укіданьнем;
- Кутнім ударам;
- Штрафным або вольным ударам (ва ўсіх гэтых выпадках мяч уваходзіць у гульню адразу пасьля ўдару).
- А таксама розыгрышам спрэчнага мяча (мяч уваходзіць у гульню, як толькі падае на зямлю).