Удар ад брамы (футбол)
Правіла 16 футбольных правілаў рэглямэнтуе ўдар ад брамы.
Прызначэньне ўдару ад брамы
рэдагавацьУдар ад брамы прызначаецца, калі мяч, апошні раз крануўшы гульца каманды, якае нападае, цалкам перасёк лінію брамы, і гол ня быў забіты. Калі ж мяч сышоў за лінію брамы ад гульца каманды, якая абараняецца, прызначаецца кутні ўдар.
Правядзеньне ўдару ад брамы
рэдагавацьМяч клядзецца ў любы пункт брамавай пляцоўкі, і праводзіцца ўдар. Праціўнікі павінны знаходзіцца за межамі штрафной пляцоўкі. Той, хто ўвёў мяч у гульню, мае права другі раз дакранацца да мяча толькі пасьля таго, як мяч кране іншага гульца. Прабіваць удар ад брамы можа любы гулец (не абавязкова брамнік).
Гол, забіты з удару ад брамы, залічваецца, але толькі калі ён забіты камандзе-суперніцы (гэта значыць, трапленьне ў сваю браму не залічваецца). Гульцы не штрафуюцца за становішча па-за гульнёй, якое здарылася падчас удару ад брамы.
Парушэньні
рэдагавацьКалі пасьля ўдару мяч не ўвайшоў у гульню, удар перайграецца. За паўторны дотык мяча любой часткай цела, акрамя рук, праціўніку прызначаецца вольны ўдар.
Калі ж паўторны дотык адбыўся рукамі:
- калі прабівае брамнік і парушэньне адбылося ў межах штрафной пляцоўкі, прызначаецца вольны ўдар;
- ва ўсіх астатніх выпадках прызначаецца штрафны ўдар або пэнальці (як за звычайную гульню рукамі).
Пры любым іншым парушэньні ўдар перайграецца.