Фрыдрых Лунгерсгаўзен
Фрыдрых Вільгельмавіч Лунгерсгаўзен (12 траўня 1884, г.п. Бекава, цяпер Пензенская вобласьць Расеі — 11 траўня 1960) — беларускі геоляг.
Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (1911). Правадзейны чалец Інбелкульта, прафэсар (1923). У 1923-34 загадчык катэдры БСГА. 3 1926 старшыня навуковага таварыства па вывучэньні Беларусі (г. Горкі). Навуковыя працы па праблемах геалёгіі Паволжа, Сярэдняй Расеі і Беларусі (асабліва басэйна Заходняй Дзьвіны), мэтодыцы выкладаньня геалёгіі. Склаў дапаможнік па геалёгіі Беларусі.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. Ч. 1. Орша, 1926.
- Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага таварыства БАН. Т. 7. 1930.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |