Франчэска Банэмасьён

гішпанская пэдагог, фэміністка

Франчэска Банэмасьён і Фарыёльс (12 красавіка 1872 — 1949) — гішпанскі каталёнскі пэдагог і прапагандыст жаночай адукацыі ў Каталёніі. Яна стварыла Biblioteca Popular de la Dona (літар. Папулярныя Бібліятэка для жанчын), першую бібліятэку выключна для жанчын у Эўропе, якая дзейнічала ў Барсэлёне з 1909 году.

Маладосьць

рэдагаваць

Банэмасьён нарадзілася 12 красавіка 1872 году ў Барсэлёне, у сям’і, дзе бацька быў францускага паходжаньня, маці — каталёнскага. Яе бацька быў багатым бізнэсмэнам. Ёй далі моцнае рэлігійнае выхаваньне і веды па розных мовах, жывапісе і музыцы ў яе раньнім жыцьці.[1]

У 1893 годзе, ва ўзросьце 21 году, яна выйшла замуж за Нарсіса Вэрдагера, юрыста і палітыка. Яна супрацоўнічала зь ім у яго юрыдычнай фірме[1].

Жаночая адукацыя

рэдагаваць

Банэмасьён распрацавала праект папулярнай бібліятэкі для жанчын і інстытут культуры ў 1909 годзе, каб забясьпечыць магчымасьць працоўным жанчынам атрымаць адукацыю.

  1. ^ а б Francesca Bonnemaison. Uncajonrevuelto.com (8 April 2008). Праверана 16 March 2014 г.